Аб нас

Мы прыдумалі, як зрабіць Ваша падарожжа больш хуткім і камфортным.

Transfer Service - гэта адносна маладая кампанія ў сферы пасажыраперавозак на рынку Беларусі, і таму мы сачым вельмі пільна за якасцю выканання замоў нашымі кіроўцамі. Мы намагаемся рабіць усе, што залежыць ад нас, каб кліент застаўся задаволеным паездкай і захацеў карыстацца нашым сэрвісам зноў!

Transfer Service - гэта каманда маладых прафесіяналаў, пунктуальных, дасведчаных, ветлівых і культурных людзей, з якімі Вы заўсёды будзеце адчуваць сябе камфортна. Вы можаце зрабіць замову трансферу анлайн у любы час сутак.

Дарога у Аэрапорт

Наша каманда

Артур

Кіраўнік

Юрый

Тэхнічны кіраўнік

Вольга

Кантэнт-мэнэджар

Юлія

Кантэнт-мэнэджар

Дзмітрый

UX/UI Дызайнер

Аляксандр

Распрацоўшчык

Нашы дасягненні

За перыяд працы ў трансферы мы патрапілі зрабіць сэрвіс больш простым, зразумелым і даступным для спажыўцоў любога ўзросту. Мы здолелі ахапіць не толькі Беларусь, але й краіны ўсяго свету. У нас сфарміраваўся свой аўтапарк аўтамабіляў розных класаў. Мы навучыліся адпавядаць нават самым складаным і нестандартным патрабаванням нашых кліентаў. Мы знаходзім выйсце з самых цяжкіх становішчаў - нават калі здаецца, што рашэння няма. Але ж самае важнае наша дасягненне - гэта нашы пастаянныя кліенты, якія з задавальненнем карыстаюцца нашымі паслугамі зноў і зноў і расказваюць пра нас сваім сябрам і знаёмым!

Чым мы адрозніваемся ад іншых

Некаторыя кампаніі кажуць, што ў адрозненне ад канкурэнтаў, яны маюць чыстыя аўтамабілі і легкі нумар тэлефона, іх кіроўцы пунктуальныя і своечасова падаюць аўтамабіль... Але шчыра кажучы, усё гэта - рэчы, уласцівыя любой паважаючай сябе кампаніі.

Мы ж адрозніваемся ад іншых тым, што акцэнтуем увагу на дробязях, якія паасобку могуць здавацца не вельмі важнымі, але ў сукупнасці з іншымі перавагамі надаюць нашаму сэрвісу індывідуальнасць. Гэта ветлівыя таварыскія кіроўцы, здольныя хутка настроіцца на Вашу хвалю і падтрымаць размову на любыя тэмы. Гэта кіроўцы, якія ведаюць, дзе на маршруце можна спыніцца, каб падсілкавацца альбо выпіць духмянай кавы, набыць SIM-карту ці купіць сувеніры. Гэта наяўнасць у аўтамабілі такіх рэчаў, як парасон, аптэчка для пасажыраў, зараднае прыстасаванне для любых гаджэтаў, кароткі даведнік па горадзе і краіне на рускай і англійскай мовах і шмат іншага. Мы ўпэўненыя, што гэтыя дробязі вельмі важныя ў першую чаргу для нашых кліентаў і спрыяюць паспяховаму развіццю нашага сэрвісу.

Нашы мэты

Каб дасягнуць поспеху ў любой справе, вельмі важна мець канкрэтна акрэсленыя мэты. Няма мэты - няма развіцця! Мы маем яснае разуменне, як у канчатковым выніку павінен працаваць наш сэрвіс. Мы клапоцімся і аб эканоміі часу кліента падчас размяшчэння замовы, і аб тым, як зрабіць усе этапы паслугі найбольш адпавядальнымі патрабаванням нашых пасажыраў, і аб пастаянным абнаўленні аўтапарка... Мы кожны дзень працуем над тым, каб зрабіць наш сэрвіс яшчэ лепшым. Мы стараемся для Вас!

Водгукі

Мы заўседы да Вашых паслуг

Каб замовіць трансфер, Вы можаце напісаць нам у Telegram, WhatsApp, Viber,
патэлефанаваць па нумары +375-29-108-77-08 ці зрабіць замову таксі анлайн наўпрост на нашым сайце.
Мы адразу ж скантактуемся з Вамі!

З намі ўтульна і камфортна...

У любое надвор’е, у любы час і ў любую пару года мы давязем Вас да месца назначэння своечасова! Вам не прыдзецца нудзіцца, чакаючы таксі, мокнуць пад дажджом, дрыжаць на марозе ці стаяць на санцапёку...
Залог поспеху - гэта добры настрой! Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, Вы заўсёды атрымліваеце дозу добрага настрою!

Мы ўмеем падлажвацца пад любыя абставіны нашых кліентаў і заўсёды ідзем насустрач. Мы знойдзем выхад нават з самага складанага і на першы погляд бязвыхаднага становішча. Даручыце сваё падарожжа нам, а мы ўжо паклапацімся аб тым, як зрабіць яго бездаганным!

Паездка у таксi