Спосабы аплаты трансферу

  • Аплата гатоўкай у аўтамабілі

    Вы можаце разлічыцца наяўнымі беларускімі грашыма па факце выканання паездкі. Гэта класічны спосаб аплаты паслугі. Кіроўца выдае Вам фіскальны чэк. Пры неабходнасці кіроўца выдасць Вам копію чэка (квітанцыю) з пазначэннем маршруту ці часу паездкі (калі гэта пагадзінная арэнда аўтамабіля з кіроўцам), з рэквізітамі і пячаткай нашай кампаніі для справаздачных дакументаў. Калі Вы плануеце разлічвацца менавіта гэтым спосабам, падчас афармлення замовы трансферу на нашым сайце Вы павінны абраць спосаб аплаты "гатоўка". Калі па якіх- небудзь прычынах пасля афармлення замовы Вы перадумалі разлічвацца гатоўкай і вырашылі аплаціць паездку банкаўскай карткай, калі ласка, папярэдзьце нас аб гэтым загадзя. Заўсёды захоўвайце чэк да канца паездкі. Касавы чэк з’яўляецца гарантыяй Вашых праў.

  • Аплата банкаўскай карткай у аўтамабілі

    Для зручнасці разліку за паслугі трансферу ў нашых аўтамабілях прадугледжаны плацёжныя тэрміналы для аплаты крэдытнай альбо дэбетавай карткай. Для тых, хто прывык разлічвацца пры дапамозе тэлефона, у нас прадугледжаны бескантактавыя плацяжы (Apple Pay, Android Pay, Samsung Pay). Падчас аплаты тэрмінал друкуе карт-чэк, які выдаецца разам з фіскальным чэкам.

    Да аплаты прымаюцца карткі міжнародных сістэм Visa, MasterCard, Maestro, Белкарт, эмітаваныя любым банкам свету. Аплата па картах праводзіцца ў беларускіх рублях.

  • Безнаяўная форма разліку для юрыдычных асоб

    Для юрыдычных асоб у нас прадугледжана безнаяўная форма аплаты паслуг трансферу альбо пагадзіннай арэнды. Прадастаўляем усе неабходныя дакументы для справаздачнасці.

    Варыянты ўзаемаразлікаў:

    1. Перадаплата 100% па рахунку ў адпаведнасці з узгодненай заяўкай на транспартнае абслугоўванне;
    2. Аплата па факце адпрацаванага часу ў канцы месяца паводле акта выкананых прац;
    3. З адтэрміноўкай плацяжа паводле папярэдняга ўзгаднення.
  • Аплата банкаўскай карткай на нашым сайце

    Апісанне працэдуры замовы паслугі і аплаты

    1. 1. Вам неабходна запоўніць форму замовы трансферу на нашым сайце www.transfer-service.by
    2. 2. Падчас запаўнення формы замовы ў раздзеле "спосабы аплаты" абраць пункт Анлайн
    3. Вы ўбачыце кошт Вашай паездкі яшчэ да размяшчэння замовы, падчас унясення дадзеных у форму.
    4. 3. Націснуць кнопку "Замовіць трансфер".
    5. На пазначаную Вамі электронную скрыню ў аўтаматычным рэжыме прыйдзе паведамленне аб унесеных дадзеных і размяшчэнні замовы.
    6. Мы праверым уведзеныя Вамі дадзеныя і дашлем Вам пацвярджэнне замовы разам са спасылкай на WebPay для правядзення Вамі аплаты паслугі трансферу.
    7. 4. Вам неабходна яшчэ раз уважліва праверыць уведзеныя дадзеныя аб паездцы і пацвердзіць у зваротным электронным лісце, што ўсе ўнесеныя дадзеныя правільныя.
    8. 5. Можаце пераходзіць па спасылцы і ажыццяўляць плацёж.
    9. Бяспечны сервер WebPay усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLC і канфідэнцыяльна прымае ад кліента дадзеныя яго плацёжнай карткі (нумар карткі, імя трымальніка, дату заканчэння дзеяння, кантрольны нумар банкаўскай карткі CVC/CVC2). Кампанія Transfer Service не збірае і не захоўвае канфідэнцыяльныя дадзеныя плацельшчыка (рэквізіты карткі, рэгістрацыйныя дадзеныя, CVC/CVC2 код), іх апрацоўка цалкам абаронена, ніхто не можа атрымаць Вашы асабістыя і банкаўскія дадзеныя.
    10. Адразу пасля таго, як мы ўбачым паступленне Вашых грашовых сродкаў на наш разліковы рахунак, мы дашлем Вам паведамленне аб паступленні аплаты (карт-чэк).

    Мы прымаем да аплаты карткі міжнародных сістэм Visa (усіх відаў), MasterCard, Maestro, American Express, Белкарт, эмітаваныя любым банкам свету. Анлайн аплата праводзіцца ў беларускіх рублях.

    Пасля ажыццяўлення аплаты неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (пацвярджэнні аплаты, атрыманыя ад www.transfer-service.by) для зверкі з выпіскай па карт-рахунку (з мэтай пацвярджэння выкананых аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).

    Апісанне працэдуры скасавання замовы трансфера

    У выпадку скасавання замовы грашовыя сродкі вяртаюцца наступным чынам:

    1. 100% ад сумы - калі замова скасавана ў дзень аплаты, але не пазней за 24 гадзіны да паездкі;
    2. 80% ад сумы - калі замова скасавана на наступны пасля аплаты дзень, але не пазней за 24 гадзіны да паездкі;
    3. 50% ад сумы - ва ўсіх астатніх выпадках.

    У выпадку, калі паслуга не была аказана ці ўзнікла спрэчная сітуацыя, Вам неабходна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі па тэлефоне +375-29-108-77-08 ці напісаць нам на E-mail: info@transfer-service.by.


Жадаем прыемных падарожжаў разам з кампаніяй Transfer Service!

Мы заўседы да Вашых паслуг

Каб замовіць трансфер, Вы можаце напісаць нам у Telegram, WhatsApp, Viber,
патэлефанаваць па нумары +375-29-108-77-08 ці зрабіць замову таксі анлайн наўпрост на нашым сайце.
Мы адразу ж скантактуемся з Вамі!

З намі ўтульна і камфортна...

У любое надвор’е, у любы час і ў любую пару года мы давязем Вас да месца назначэння своечасова! Вам не прыдзецца нудзіцца, чакаючы таксі, мокнуць пад дажджом, дрыжаць на марозе ці стаяць на санцапёку...
Залог поспеху - гэта добры настрой! Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, Вы заўсёды атрымліваеце дозу добрага настрою!

Мы ўмеем падлажвацца пад любыя абставіны нашых кліентаў і заўсёды ідзем насустрач. Мы знойдзем выхад нават з самага складанага і на першы погляд бязвыхаднага становішча. Даручыце сваё падарожжа нам, а мы ўжо паклапацімся аб тым, як зрабіць яго бездаганным!

Паездка у таксi