Пытанні, якія часта ўзнікаюць падчас замовы трансферу

Часто задаваемые вопросы

Што патрэбна ведаць!

Як правільна замовіць трансфер. Што рабіць, калі нешта пайшло не так. Адказы на самыя важныя і папулярныя пытанні.


  • Афармленне замовы

    Як правільна ўводзіць адрас

    Як толькі Вы пачынаеце ўводзіць назву горада, сістэма Вам падказвае і прапануе выбраць горад ва ўсплываючым акне. Пасля выбара горада ва ўсплываючым акне Вы ўводзіце назву вуліцы і нумар дома. Калі поўны адрас з’яўляецца ва ўсплываючым акне, клікніце на яго - і выбар адрасу завершаны. Таксама можна пачынаць уводзіць адрас з назвы вуліцы і нумару дома і абіраць прапанаваныя варыянты з выпадаючага спіса! Акрамя адрасу ў поле ўводу можна ўводзіць назвы кампаній, гатэляў, рэстаранаў, вакзалаў, аэрапортаў, санаторыяў і г.д. Важна ведаць, што абавязкова трэба абраць месца МЕНАВІТА з выпадаючага спіса!

  • Што рабіць, калі не прыйшло паведамленне аб размяшчэнні замовы

    Пасля таго як Вы аформілі і адаслалі замову, сістэма адпраўляе Вам на пошту аўтаматычнае паведамленне аб тым, што Ваша замова прынята. Калі па якіх-небудзь прычынах Вы не атрымалі паведамленне аб размяшчэнні замовы, скантактуйцеся з намі:
    - патэлефануйце па нумары +375-29-108-77-08 альбо напішыце нам у Telegram, WhatsApp ці Viber.

  • Як атрымаць промакод?

    Станавіцеся пастаянным кліентам кампаніі Transfer Service і атрымлівайце промакоды на зніжку! Промакод даецца на кожную пятую паездку і дае Вам права на 15% зніжку. Промакод можна выкарыстаць толькі адзін раз. Промакод прыходзіць Вам на e-mail пасля выканання кожнай чацвертай замовы.

  • Што рабіць, калі не прыйшло пацвярджэнне замовы

    Пасля таго як Вы размясцілі замову на нашым сайце і атрымалі на e-mail паведамленне аб яе размяшчэнні, мы дасылаем Вам на пошту пацвярджэнне замовы. Гэта пацвярджэнне змяшчае інфармацыю аб аўтамабілі і кіроўцы, які прыедзе па Вас. Часцей за ўсе такое пацвярджэнне прыходзіць праз 5-30 хвілін. Калі па якіх-небудзь прычынах Вы не атрымалі пацвярджэнне замовы праз 30 хвілін пасля яе размяшчэння, скантактуйцеся з намі:
    - патэлефануйце па нумары +375-29-108-77-08 альбо напішыце нам у Telegram, WhatsApp ці Viber.

  • Колькі часу займае апрацоўка замовы?

    Працягласць апрацоўкі Вашай замовы залежыць ад таго, як хутка мы знаходзім кіроўцу і аўтамабіль, які адпавядае Вашым патрабаванням, зыходзячы з інфармацыі ў Вашай замове. Звычайна гэта займае ад 5 да 30 хвілін.

  • Да якога узросту ПДР Беларусі патрабуюць перавозіць дзіця ў аўтакрэсле ці бустэры?

    Пры афармленні замовы Вам абавязкова патрэбна пазначыць пажаданне па наяўнасці аўтакрэсла ці бустэра, калі Вы падарожнічаеце з дзіцем, перавозка якога патрабуе выкарыстанне гэтых сродкаў.
    Згодна з ПДР Беларусі, дзяцей да 5 гадоў абавязкова трэба перавозіць у дзіцячым аўтакрэсле, якое адпавядае росту і вазе дзіцяці. Дзяцей ад 5 да 12 гадоў трэба перавозіць у бустэры альбо выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады - дадатковыя сядзенні ці спецыяльныя падушкі. Дапускаецца перавозіць дзяцей да 12 гадоў без бустэра ці спецыяльнага аўтакрэсла, калі рост дзіцяці перавышае 150 см.

  • За які час да паездкі лепей рабіць замову?

    Калі Вы плануеце свой адпачынак ці ведаеце дакладныя даты Вашай паездкі задоўга да яе, лепш зрабіць замову загадзя, каб хваляванне і турботы не сапсавалі прыемнасць падарожжа. Калі Вы не паспелі аформіць замову своечасова, мы раім зрабіць гэта хаця б за гадзіну да паездкі.

  • Як правільна аформіць замову паездкі ў аэрапорт Мінска і назад

    Каб знайсці ў спісе Міжнародны аэрапорт Мінск, які знаходзіцца за 33 км ад горада Мінска, Вам неабходна пачаць уводзіць у поле ўводу "аэропорт Минск" или "Минск аэропорт". У выпадаючым спісе з’явіцца "Международный аэропорт Минск". Клікніце на яго - выбар зроблены. Таксама можна проста ўвесці "Международный аэропорт Минск".

  • Які часавы пояс неабходна пазначыць у форме замовы?

    Падчас афармлення замовы трэба ўводзіць часавы пояс краіны, у якой ажыццяўляецца трансфер (у дадзеным выпадку - беларускі час). Калі Вы не з Беларусі і не ведаеце, у якім часавым поясе знаходзіцца Беларусь, Вы заўседы можаце паглядзець, які фактычны час прыбыцця пазначаны на Вашым білеце - ад гэтага часу і адштурхоўвайцеся.

  • Як правільна пазначыць у форме замовы час адпраўлення ў аэрапорт Мінск?

    Калі Вы накіроўваецеся ў аэрапорт Мінск, разлічвайце, што з самай дальняй кропкі Мінска максімальны час паездкі да аэрапорта складзе 50-60 хвілін. Калі паездка запланавана ў гадзіну пік, лепей дабавіць яшчэ хвілін 30. Калі ласка, плануйце сваю паездку, зыходзячы з гэтага і ўлічваючы час завяршэння рэгістрацыі на Ваш рэйс.

  • Паездка

    Якую колькасць багажа можна везці з сабой?

    Можаце смела браць стандартную колькасць багажа - адну вялікую валізу і ручную паклажу. Калі ў Вас вялікая колькасць багажа і Вы сумняваецеся, ці змесціцца ён у аўтамабіль, лепей загадзя ўдакладніць гэта пытанне непасрэдна ў кіроўцы, які павязе Вас.

  • Ці можна паліць у аўтамабілі?

    99% нашых кіроўцаў не паляць увогуле і 100% не паляць у аўтамабілі - і гэта вельмі важна для нашых пасажыраў, якія таксама не маюць гэтай прывычкі. Пытанне аб тым, ці можна паліць падчас паездкі, калі ласка, вырашайце непасрэдна з кіроўцам.

  • Ці ёсць у аўтамабілях Wi-Fi?

    Ва ўсіх нашых аўтамабілях ёсць магчымасць падключэння да інтэрнэту праз бясплатную сетку Wi-Fi.

  • Сустрэча ў аэрапорце

    Як адбываецца сустрэча пасажыраў?

    Прапануем два варыянты:

    1. 1. Пасля Вашага прыбыцця кіроўца тэлефануе Вам па нумары, які Вы пазначылі ў замове.
    2. 2. Кіроўца чакае Вас з шыльдачкай, на якой напісаны Ваша імя ці імя Вашай кампаніі - інфармацыя, якую Вы пакінулі ў замове.
    Калі ласка, абярыце найбольш зручны для Вас варыянт падчас афармлення замовы.

  • Як скантактавацца з кіроўцам па прылёце.

    Кіроўца сам адсочвае, калі самалёт прызямляецца. Праз 10-15 хвілін пасля прызямлення Вашага самалёта ён піша СМС ці тэлефануе на нумар, пазначаны ў заяўцы. Вы павінны ўпэўніцца, што ваш тэлефон уключаны і даступны. Калі па якіх-небудзь прычынах кіроўца не патэлефанаваў Вам і не сустрэў Вас з шыльдачкай, спачатку паспрабуйце скантактавацца з ім па нумары, пазначаным у пацвярджэнні замовы, потым тэлефануйце нам.

  • Дзе ў аэрапорце Мінска ёсць Wi-Fi сетка?

    У Міжнародным аэрапорце Мінска да бясплатнай сеткі Wi-Fi можна падключыцца ўсюды.

  • Дзе ў аэрапорце Мінск можна абмяняць грошы?

    Грошы ў аэрапорце Мінск можна абмяняць на 3-м паверсе ў зале вылету. Там знаходзіцца аддзяленне Беларусбанка і аддзяленне БПС-Сбербанка, якія працуюць кругласутачна, з перарывамі.

  • Што рабіць, калі рэйс затрымаўся, а Вы не паспелі паведаміць аб гэтым кіроўцу?

    Калі па якіх-небудзь прычынах Ваш рэйс затрымаўся, а Вы не паспелі паведаміць аб гэтым кіроўцу, не варта хвалявацца, што кіроўца не дачакаецца Вас. Нашы кіроўцы заўсёды правяраюць статус Вашага рэйсу, перад тым як ехаць у аэрапорт. Ваш рэйс затрымліваецца? Кіроўца будзе чакаць Вас у аэрапорце, калі Ваш самалёт прызямліцца.

  • Што рабіць, калі Ваш самалёт прыляцеў раней?

    Калі Вы прыляцелі раней, паспрабуйце звязацца з кіроўцам па тэлефоне, пазначаным у пацвярджэнні. Магчыма, ён ужо прыехаў і гатовы Вас забраць.

  • Сустрэча на вакзале

    Як адбываецца сустрэча пасажыраў на вакзале?

    На вакзале нашы кіроўцы заўсёды сустракаюць пасажыраў каля вагона на пероне, з шыльдачкай, на якой напісана Ваша імя. Інфармацыя, якая павінна быць на шыльдачцы, пазначаецца падчас афармлення замовы ў поле "каментарыi".

  • Што рабіць, калі кіроўца не сустрэў Вас на вакзале

    Калі вы прыехалі, а кіроўца Вас не сустрэў, спачатку паспрабуйце пачакаць яго на пероне каля свайго вагона 10-15 хвілін альбо скантактуйцеся з ім па тэлефоне, пазначаным у пацвярджэнні замовы.

  • Дзе можна абмяняць грошы на вакзале ў Мінску?

    Абменныя пункты на Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Мінску знаходзяцца на падземным узроўні. Час працы - кругласутачана з перарывамі.

  • Ці ёсць сець Wi-Fi на чыгуначным вакзале ў Мінску?

    Інтэрнэт на чыгуначным вакзале платны. Каб падключыцца да Wi-Fi, неабходна набыць картку «Белтэлеком» у кіёсках "Белсаюздрук".

  • Сустрэча ў Санаторыі

    Як замовіць трансфер з санаторыя

    Замовіць трансфер з санаторыя можна падчас афармлення трансфера ў санаторый. У форме замовы абярыце "патрэбны зваротны трансфер" і абярыце дату і час паездкі назад. Калі Вы гэтага не зрабілі, можаце замовіць трансфер, патэлефанаваўшы нам са стойкі рэгістрацыі па нумары +375-29-108-77-08 альбо напішыце нам у Telegram, WhatsApp ці Viber.

  • Што рабіць, калі Вы прыехалі ў санаторый Беларусі ў непрацоўны час

    Намагайцеся планаваць сваю паездку так, каб прыехаць у санаторый не ноччу. Часцей за ўсе санаторыі адчынены з самай раніцы. Вам проста прыдзецца пасядзець у фае і дачакацца, пакуль не пачне працаваць стойка рэгістрацыі.

  • Ці дапамагае кіроўца аднесці багаж на рэсэпшан альбо ў нумар гатэлю?

    Нашы кіроўцы заўсёды дапамагаюць кліентам з багажом. І не мае значэння - гэта санаторый, ці гатэль, ці проста патрэбна падняць багаж на паверх.

  • Іншыя пытанні

    Ці прадастаўляеце вы паслугі асабістага гіда?

    Нашы кіроўцы з задавальненнем пакажуць Вам горад з акна аўтамабіля і распавядуць пра яго гісторыю і культуру, пра тое, дзе можна смачна паесці і добра правесці час. Калі ж падыходзіць да пытання асабістага гіда больш сур’ёзна, мы можам прапанаваць Вам паслугі нашага партнёра MeetnGreetMe. Каб даведацца падрабязней, як гэта працуе, перайдзіце па спасылцы на артыкул аб кансьерж-паслугах у Беларусі.

Мы заўседы да Вашых паслуг

Каб замовіць трансфер, Вы можаце напісаць нам у Telegram, WhatsApp, Viber,
патэлефанаваць па нумары +375-29-108-77-08 ці зрабіць замову таксі анлайн наўпрост на нашым сайце.
Мы адразу ж скантактуемся з Вамі!

З намі ўтульна і камфортна...

У любое надвор’е, у любы час і ў любую пару года мы давязем Вас да месца назначэння своечасова! Вам не прыдзецца нудзіцца, чакаючы таксі, мокнуць пад дажджом, дрыжаць на марозе ці стаяць на санцапёку...
Залог поспеху - гэта добры настрой! Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, Вы заўсёды атрымліваеце дозу добрага настрою!

Мы ўмеем падлажвацца пад любыя абставіны нашых кліентаў і заўсёды ідзем насустрач. Мы знойдзем выхад нават з самага складанага і на першы погляд бязвыхаднага становішча. Даручыце сваё падарожжа нам, а мы ўжо паклапацімся аб тым, як зрабіць яго бездаганным!

Паездка у таксi