Аб аэрапорце
Аэрапорт Дамадзедава - найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Масквы. Ён з’яўляецца другім па велічыні арапортам у Расіі. Пачаў працаваць у красавіку 1962 года. Размешчаны аэрапорт за 45 км ад цэнтра Масквы і за 22 км ад МКАД на паўднёвым напрамку. Аэрапорт Дамадзедава мае дзве незалежныя ўзлётна-пасадачныя паласы. Сярэдні штогодні пасажыраабарот дасягае каля 30 мільёнаў чалавек. З аэрапорта ажыццяўляюцца пералёты па болей чым 175 напрамках - 72 з якіх з’яўляюцца месцамі, у якія можна прыляцець толькі з аэрапорта Дамадзедава. У аэрапорце ёсць розныя сэрвісы, якія могуць быць вельмі зручнымі для людзей у той ці іншай сітуацыі. Ёсць дзіцячы гульнявы пакой, пакой маці і дзіцяці; месца, дзе можна выканаць рэлігійныя абрады. Ёсць магчымасць замовіць суправаджэнне пасажыра да барта самалёта.
Як дабрацца да аэрапорта Дамадзедава
Дабрацца да аэрапорта Дамадзедава з Масквы можна на маршрутным таксі альбо на аўтобусе са станцыі метро "Дамадзедаўская". Таксама можна скарыстацца аэраэкспрэсам, які курсіруе кожныя 30 хвілін з Павялецкага вакзала. Першы электрацягнік адпраўляецца ў 6:00 раніцы, апошні - у 0:30 ночы. Цягнік не робіць прыпынкаў, час у дарозе складае прыблізна 45 хвілін. У электрацягніку ёсць бясплатны Wi-Fi.
Дабрацца да аэрапорта Дамадзедава з Мінска альбо любога іншага горада Беларусі можна скарыстаўшыся
нашым сэрвісам. Наша кампанія аказвае паслугі трансферу ў аэрапорт Дамадзедава з гасцініц,
санаторыяў і баз адпачынку па ўсёй краіне. Замовіць таксі да Дамадзедава з Мінска лепш загадзя,
каб эфектыўна спланаваць Вашу паездку. Для таго каб даведацца аб кошце паездкі да аэрапорта
Дамадзедава, Вам неабходна ў форме замовы проста ўвесці дзве кропкі. Для завяршэння і афармлення
замовы, патрабуецца запоўніць толькі палі, пазначаныя значком "*".
Размясціўшы замову трансферу ў
нашай кампаніі, Вы атрымаеце сэрвіс высокага ўзроўню!
Мы робім усё, каб нашы кліенты засталіся задаволенымі паездкай!