Замова таксі ў гасцініцу «Рэнесанс»
Гасцініца «Рэнесанс» - адна з самых папулярных гасцініц горада Мінска. Яна пачала працаваць ў 2014 годзе. Гэта сучасны чатырохзорачны гатэль. Ён размешчаны на адным з самых ажыўлённых праспектаў Мінска - праспекце Дзяржынскага. У гасцініцы ёсць усё, каб адпачыць і добра правесці час - рэстаран, бар, фітнэс-цэнтр, SPA, раскошныя нумары. У гатэлі «Рэнесанс» можна праводзіць разнастайныя мерапрыемствы - вяселлі і ўрачыстасці. Адлегласць ад аэрапорта да гатэля складае 47 км, а час у дарозе - усяго 45 хвілін. Па дарозе з аэрапорта да гасцініцы вы праедзеце практычна праз увесь праспект Незалежнасці і часткова праз знакамітую ўтульную вуліцу Няміга. Гэта дае магчымасць паглядзець цікавыя месцы ў Мінску, толькі прыехаўшы ў горад.
Каб камфортна дабрацца да гасцініцы «Рэнесанс», Вы можаце замовіць трансфер у нашай кампаніі - патэлефануйце нам альбо запоўніце анлайн-замову на нашым сайце. Таксама на нашым сайце Вы можаце замовіць таксі з гасцініцы «Рэнесанс» у любыя гарады альбо цікавыя месцы Беларусі.
Будзем вельмі рады бачыць Вас сярод сваіх кліентаў!