11 студзеня 2017 года быў афіцыяльна апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Указ уступіў у сілу 12 лютага 2017 года. Варта адзначыць, што ўмовы бязвізавага ўезду ў Беларусь наступныя:
1. Наяўнасць пашпарта (альбо іншага дакумента для выезду за мяжу)!
2. Уезд толькі пряз Нацыяльны Аэрапорт Мінск!
3. Тэрмін знаходжання ў краіне не больш за 30 дзён!
4. Наяўнасць медыцынскай страхоўкі на суму не менш за 10 тыс еўра!
Таксама патрэбна ведаць, што дзейнасць Указа не распаўсюджваецца на грамадзян, якія збіраюцца прыляцець у Беларусь праз аэрапорты Расіі.
З моманту ўступлення Указа ў сілу штодзенна ў Беларусь пачала прыбываць вялікая колькаць замежных турыстаў, бізнесменаў, людзей з іншых краін, сваякі якіх жывуць у Беларусі. Зараз не патрэбна траціць грошы на візу і час на яе афармленне. Скасаванне віз – гэта чарговы вялікі крок у развіцці турыстычнай сферы ў Беларусі. Беларусь – краіна, у якой шмат разнастайных цікавых месцаў і выдатнасцяў.
Калі Вы вырашылі наведаць Беларусь, наша кампанія будзе рада сустрэць Вас у аэрапорце
Мінска і адвезці ў месца назначэння. Для разліку кошту трансферу і замовы трансферу
перайдзіце па спасылцы.
Добрага адпачынку!