Белавежская пушча

Белавежская пушча

Белавежская пушча

Белавежская пушча па сваёй прыгажосці і папулярнасці адносіцца да асноўных выдатнасцяў Беларусі.

  • 01 Лютага '17
Белавежская пушча з'яўляецца адным з самых цікавых месцаў Беларусі, куды кожны год прыязджаюць тысячы турыстаў з розных краін свету. У 2016 г. гэты нацыянальны парк наведалі амаль 300 тысяч турыстаў з розных рэгіёнаў і краін. Белавежская пушча лічыцца самай буйной у Цэнтральнай Еўропе: плошча леса - 141 885 гектараў, ахоўная зона - 166 708 гектараў. У 1972 г. парк быў унесены ў фонд сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а праз год пушча становіцца біясферным запаведнікам.

Гісторыя

Гісторыя Белавежскай пушчы пачалася шмат стагоддзяў назад. Упершыню аб пушчы гаворыцца ў Іпацьеўскім летапісу ў далекім 983 г. У 1409 г. князь Ягайла надаў гэтым месцам статус запаведнай зоны, пакінуўшы магчымасць паляваць для сябе і свайго стрыечнага брата Вітаўта. Нягледзячы на тое, што парк стаў запаведнай тэрыторыяй, паляванне каралёў поступова змяншала колькасць дзікоў, зуброў і іншых жывёл. У перыяд Першай сусветнай вайны пушча была акупавана нямецкімі захопнікамі. За ўвесь час вайны ў Германію было вывезена каля 4,5 мільёнаў кубічных метраў драўніны розных парод. Да 1919 г. увогуле не засталося ані зуброў, ані ланяў. Практычна зніклі алені і нават дзікі. У 1939 г. запаведнік набыў статус Беларускага дзяржаўнага запаведніка.

Пасля ўсталявання мяжы па заканчэнні вайны частка месцаў разам з пасёлкам Белавежа, гадавальнікам для зуброў і нацыянальным паркам перайшлі да Польшчы. На беларускім баку Белавежскай пушчы пабудавалі новы зубрагадавальнік, дзе нанова развялі зуброў. Калі колькасць асобін дасягнула 19-ці, зуброў выпусцілі на волю. Многім вёскам у Белавежскай пушчы па 600 гадоў. Тут расце больш за тысячу дрэў-волатаў. У пушчы маецца 59 розных відаў млекакормячых, сярод якіх высакародны алень, тарпан(адноўлены від вымерлага продка каня), дзік, канешне ж, зубр - сімвал запаведніка - і іншыя.
Зубр - найбуйнейшая жывела ва ўсёй Еўропе. Зубр з'яўляецца апошнім прадстаўніком дзікіх быкоў. Акрамя жывёл, у запаведніке жывуць 225 відаў птушыных, такіх як дзяцел, журавель і бусел. У нацыянальным парке мноства жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Што можна паглядзець у Белавежскай пушчы

Недалёка ад уваходу размешчаны знакаміты Музей прыроды. Там можна атрымаць шмат цікавай інфармацыі аб Белавежскай пушчы. Таксама працуе выстава старой фотатэхнікі часоў царскай Расіі. Жадаючыя могуць спыніцца ў сувенірнай краме і выпіць філіжаначку кофе альбо кубачак гарачай гарбаты. Рэзідэнцыя Дзеда Мароза вельмі падабаецца і дзецям, і дарослым, асабліва зімой. Паглядзець сядзібу можна ў любую пару года. Тут расце самая высокая (40м) у Еўропе яліна, якой 120 гадоў. Загоны з жывёламі такія вялікія, што, каб абысці іх, можа спатрэбіцца некалькі гадзін. Турысты могуць паназіраць за зубрамі, аленямі, дзікамі, ваўкамі, рыссю, ласямі і іншымі жывёламі. У запаведніке ёсць магчымасць узяць напракат ровар, каб пракаціцца па розных маршрутах у пушчы. Таксама можна прывезці свой ровар і бясплатна праехацца па дазволеных месцах ці набыць маршрут і на ўласным ровары палюбавацца прыгажосцю запаведніка, падыхаць лясным паветрам.

Як даехаць

Да Белавежскай пушчы лепей усяго дабірацца на аўтамабілі па трасе М1/E30. Адлегласць ад Мінска прыкладна 350 км. Не даязджаючы да г. Жабінкі, трэба павярнуць і рухацца ў бок Камянца. А каб дабраццаа з асаблівым камфортам, прапануем Вам паслугі нашага трансферу. Каб зрабіць разлік кошту паездкі і замовіць трансфер, Вы можаце перайсці па спасылцы.


  • Каса працуе: 9:00 - 18:00
  • Пракат ровараў: 9:00 - 18:00
  • Музей прыроды працуе: 9:00 - 18:00
  • Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе: 9:00 - 18:00
  • Эскурсіённыя вальеры: 9:00 - 18:00 без выхадных і перапынкаў
  • Абзорная экскурсія па Белавежскай пушчы з наведваннем Музея народнага побыту: для дарослых - 10 беларускіх рублёў; для дзяцей - 6 беларускіх рублёў
  • Уваходны квіток у Музей прыроды: для дарослых - 3 беларускія рублі; для дзяцей - 2 беларускія рублі.
  • Уваходны квіток у экскурсіённыя вальеры: для дарослых - 2,5 беларускія рублі; для дзяцей - 1,5 беларускія рублі.
  • Экскурсія па маёнтку беларускага Дзеда Мароза: для дарослых - 8,5 беларускіх рублёў; для дзяцей - 7 беларускіх рублёў.
  • Індывідуальнае суправаджэнне па Белавежскай пушчы: 15 беларускіх рублёў.
  • +375 1631 5 61 69 (прыёмная)

Мы заўседы да Вашых паслуг

Каб замовіць трансфер, Вы можаце напісаць нам у Telegram, WhatsApp, Viber,
патэлефанаваць па нумары +375-29-108-77-08 ці зрабіць замову таксі анлайн наўпрост на нашым сайце.
Мы адразу ж скантактуемся з Вамі!

З намі ўтульна і камфортна...

У любое надвор’е, у любы час і ў любую пару года мы давязем Вас да месца назначэння своечасова! Вам не прыдзецца нудзіцца, чакаючы таксі, мокнуць пад дажджом, дрыжаць на марозе ці стаяць на санцапёку...
Залог поспеху - гэта добры настрой! Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, Вы заўсёды атрымліваеце дозу добрага настрою!

Мы ўмеем падлажвацца пад любыя абставіны нашых кліентаў і заўсёды ідзем насустрач. Мы знойдзем выхад нават з самага складанага і на першы погляд бязвыхаднага становішча. Даручыце сваё падарожжа нам, а мы ўжо паклапацімся аб тым, як зрабіць яго бездаганным!

Паездка у таксі