Брэсцкая крэпасць - адзін з самых велічных помнікаў гераічнай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мемарыял знаходзіцца на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь, на мяжы з Польшчай. У маі 1965 года яму было прысвоена званне «Крэпасці-героя». Аб Брэсцкай крэпасці знята шмат фільмаў і напісана неверагодная колькасць літаратурных твораў. Комплекс быў пабудаваны ў 30-я - 40-я гады XIX стагоддзя ў заходняй частцы Брэста на скрыжаванні дзвюх рэк - Мухаўца і Заходняга Буга. У аснаванні крэпасці размяшчалася цытадэль, якая была агароджана трыма ўмацаваннямі. Галоўнае ўмацаванне, даўжынёю 1,8 км, знаходзіцца на востраве. На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца жаночы Свята-Раства-Багародзіцы манастыр. З васьмі брамаў захавалася толькі пяць, астатнія былі разбураны. У пачатку XX стагоддзя пачалі будаваць другое кола ўмацавання даўжынёй 45 км, але так і не ўдалося давесці будаўніцтва да канца. Брэсцкая крэпасць карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў з розных краін на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Сюды пастаянна арганізоўваюцца экскурсіі для людзей з усіх краін былога Савецкага Саюза. Тут вы ўбачыце наведвальнікаў рознага ўзросту - ад малых дзяцей і школьнікаў да пажылых людзей. Каб паглядзець як мага больш у Брэсцкай крэпасці і наведаць музеі, лепей прыязджаць туды раніцай. Экскурсія пачынаецца з уваходных варот у выглядзе вялікай зоркі, выпіленай наўпрост у бятоннай сцяне. З любой кропкі Брэсцкай крэпасці бачны 100-мятровы абеліск. Асаблівую ўвагу турыстаў прыцягвае скульптура "Смага" - фігура змучанага салдата, які, лежачы і апіраючыся на свой аўтамат, з апошніх сіл намагаецца набраць ў каску вады з ракі. Плошча Цырыманіялаў - гэта месца, дзе адбываюцц розныя мерапрыемствы. Кожны манумент, кожная кампазіцыя, кожная пабудова напамінае, якой крывавай цаной дасталася перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У памятныя дні ўключаецца ўрачыстая падсветка мемарыяла.
Каб дабрацца да Брэсцкай крэпасці, Вы можаце замовіць трансфер у нас на сайце. Разлічыць кошт таксі і прыблізны час, які зойме паездка, можна тут. Адлегласць ад Мінска да Брэсцкай крэпасці - 350 км (прыкладна 4 гадзіны на аўтамабілі).
- Наведаць Брэсцкую крэпасць можна кожны дзень з 9:00 да 17:00. 1 студзеня - выхадны дзень.
- Музей абароны Брэсцкай крэпасці працуе з аўторка па нядзелю з 9:00 да 18:00. Каса працуе да 17:30. Панядзелак - выхадны.
- Экспазіцыя "Музей вайны - тэрыторыя міру" у паўночна-заходняй казарме цытадэлі працуе: з 1 сакавіка па 30 лістапада з 10:00 да 19:00; з 1 снежня па 1 сакавіка з 10:00 да 18:00. Каса працуе да 18:30.
- Апошняя пятніца кожнага месяца - уваход бесплатны.
- КОШТ УВАХОДНЫХ БІЛЕТАЎ:
- Для дарослых - 5 беларускіх рублёў
- Для студэнтаў і школьнікаў - 2,50 беларускіх рублёў.