Дудуткі - старажытная рамесная вёска-музей

Дудуткі

Дудуткі вёска-музей

Дудуткі - старажытная рамесная вёска-музей, дзе можна акунуцца ў гістарычны побыт людзей беларускай глыбінкі.

  • 08 Лютага '17
Дудуткі - своеасаблівае і цікавае месца. Упершыню Дудуткі ўзгадваюцца яшчэ ў XI стагоддзі - тады тут пралягаў шлях на Полацк. Музей размешчаны прыблізна за 40-45 км ад Мінска (прыблізна паўгадзіны ад кальцавой дарогі) у прыгожым месцы на рацэ Пціч. Гэта месца добра ведаюць не толькі жыхары Беларусі, але і замежныя турысты, якія, наведаўшы Дудуткі аднойчы, вяртаюцца, каб наведаць музей зноў. Гэта асаблівае месца - апынуўшыся тут, наведвальнікі быццам вандруюць у часе, акунаючыся ў гісторыю народнага побыту Беларусі. Тут можна ўбачыць разнастайныя майстэрні - кузню, ганчарную майстэрню, пякарню, сыраварню. У Дудутках знаходзіцца стары ветраны млын - адзіны на дадзены момант млын у працоўным стане на тэрыторыі Беларусі. Гэта адметная рыса музея, дзякуючы якой Дудуткі выбіваюцца з шэрагу падобных месцаў. Наведвальнікам абавязкова трэба зайсці ў традыцыйную хлебапекарню і пачаставацца смачнымі вырабамі тутэйшага пекара. Калі Вам хочацца паспрабаваць сябе ў якасці каваля ці ганчара - няма праблем! У Дудутках у Вас ёсць такая магчымасць! Яшчэ ў музеі «Дудуткі» можна паглядзець на рэтра-машыны і пакаштаваць тутэшай самагонкі, замовіць эксурсію на конях па ўсёй тэрыторыі, наведаць заасад і палюбавацца на розных жывёл - амерыканскіх аленяў, страусаў, дзікоў, гусей. У Дудутках знойдуцца цікавыя заняткі на ўвесь дзень - сюды можна прыязджаць з сябрамі і з дзецьмі. А калі Вы стоміцеся і атрымаеце досыць прыемных уражанняў - Вас запрашае адпачыць і падсілкавацца стравамі беларускай нацыянальнай кухні кафэ.

Самы зручны спосаб дабрацца да Дудутак - гэта замовіць трансфер у нас. Вам проста патрэбна патэлефанаваць нам альбо запоўніць зручную форму на нашым сайце, каб атрымаць разлік кошту і часу паездкі.
Прыемнага адпачынку!


  • Музей «Дудуткі» працуе Аўторак - серада: 10:00-17:00
  • Чацвер-нядзеля: 10:00-18:00
  • Выхадны: панядзелак
  • Уваходны білет: для дарослых - 10 беларускіх рублёў, для дзяцей - 6 беларускіх рублёў.

Мы заўседы да Вашых паслуг

Каб замовіць трансфер, Вы можаце напісаць нам у Telegram, WhatsApp, Viber,
патэлефанаваць па нумары +375-29-108-77-08 ці зрабіць замову таксі анлайн наўпрост на нашым сайце.
Мы адразу ж скантактуемся з Вамі!

З намі ўтульна і камфортна...

У любое надвор’е, у любы час і ў любую пару года мы давязем Вас да месца назначэння своечасова! Вам не прыдзецца нудзіцца, чакаючы таксі, мокнуць пад дажджом, дрыжаць на марозе ці стаяць на санцапёку...
Залог поспеху - гэта добры настрой! Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, Вы заўсёды атрымліваеце дозу добрага настрою!

Мы ўмеем падлажвацца пад любыя абставіны нашых кліентаў і заўсёды ідзем насустрач. Мы знойдзем выхад нават з самага складанага і на першы погляд бязвыхаднага становішча. Даручыце сваё падарожжа нам, а мы ўжо паклапацімся аб тым, як зрабіць яго бездаганным!

Паездка у таксі