Ружанскі замак
Ружанскі замак - велічны замак, які часта называюць палацавым комплексам.
Упершыню гэта месца ўзгадваецца яшчэ ў 16 ст. У пасёлке Ружаны тады вырабляліся паясы,
сукно і дываны. Дзякуючы вытворчасці, тут суадносна добра быў развіты і гандаль.
У канцы 16 ст. вядомы палітык і магнат Леў Сапега набыў маёнтак Ружаны. У пачатку 17 ст.
па яго распараджэнні ў Ружанах пачалося маштабнае будаўніцтва. Неўзабаве яно скончылася
і на гэтым месцы з'явіўся велічны палац, які некаторымі рысамі быў падобны на абарончую
крэпасць. Трэба адзнацыць, што замак быў не проста прыгожым месцам - тут адбываліся важныя
сустрэчы на дзяржаўным узроўні ВКЛ, прымаліся рашэнні, якія мелі міжнароднае значэнне.
Але ў 18 ст. па прычыне міжусобных войнаў замак быў часткова разбураны. Бліжэй да канца 18 ст.
Ружанскі палац быў зноў адбудаваны. Тут з'явіліся аранжарэі, сады і паркі. Замак быў славуты
не толькі знешняй прыгажосцю і веліччу. Тут быў тэатр, у якім налічвалася каля 60 артыстаў
і 40 музыкаў. Тут знаходзілася адна з самых багатых на той момант карцінных галерэй і бібліятэк.
Усё змянілася пасля паўстання 1831 г. Замак быў адабраны, там з'явілася ткацкая вытворчасць.
У перыяд Першай і Другой сусветных войнаў замак быў моцна разбураны.
У цяперашні час Ружанскі замак - гэта адно з самых цікавых месцаў у Беларусі.
Нядаўна былі адрэстаўраваны ўязныя вароты з бакавымі прыбудовамі. Дзякуючы рэстаўрацыі
замак пачаў карыстацца яшчэ большай цікавасцю сярод турыстаў.
Мы заўсёды рады прапанаваць Вам камфартабельны трансфер у Ружанскі замак па самых
аптымальных цэнах. Замовіць таксі можна загадзя альбо непасрэдна перад паездкай.
Прапануем скарыстаць
анлайн-замову таксі на нашым сайце.