• Выкананне даручэнняў

    Мы рады прадставіць увазе нашых кліентаў новую паслугу, якую можна замовіць на нашым сайце - Выкананне даручэнняў!

    Ідэя аб дадзенай паслузе нарадзілася ў нас у працэсе працы па трансферы. Каб быць больш дакладнымі, да нас пачалі прыходзіць просьбы ад нашых кліентаў выканаць пэўныя даручэнні - і часцей за ўсё мы без праблем маглі зрабіць гэта на тэрыторыі Беларусі, а часам нават і за межамі краіны. І мы падумалі: чаму б і не, у нас ёсць уся лагістыка.

  • Як гэта працуе?

    Напрыклад, Вы знаходзіцеся недзе ў далёкай краіне і Вам неабходна зрабіць нешта ў Беларусі без Вашай прысутнасці. Але ў Вас тут няма ані сяброў, ані сваякоў, ані каго-небудзь яшчэ, у каго Вы маглі б папрасіць дапамогі. Адзінае выйсце - прыехаць ці прыляцець і зрабіць усё самому. Але гэта вялікая трата грошай і Вашага каштоўнага часу. І вось як раз у такой сітуацыі Вы можаце звярнуцца па дапамогу да нас!

  • Як заплаціць за паслугу?

    Мы ацэньваем даручэнне і разлічваем кошт выканання для Вас. Аплата адбываецца аддалённа на нашым сайце праз адасланую намі спасылку на аплату (сістэма інтэрнет-плацяжоў WebPay). Вы робіце перадаплату, астатняя сума выплачваецца па факце выкананага даручэння.

  • Якім можа быць Ваша даручэнне?

    Гэта можа быць: купіць білеты, перагнаць аўтамабіль з кропкі А ў кропку Б (альбо ў іншую краіну), штосьці за кагосьці аплаціць, адвезці каму-небудзь лекі, здзівіць сюрпрызам блізкіх людзей, чымсьці дапамагчы пажылым сваякам, паглядзець аб’ект пакупкі (аўтамабіль, нерухомасць і г.д.), а таксама зрабіць падрабязную фота/відэа справаздачу аб аб’екце (у тым ліку і з дрона) і многае іншае!!!

    Мы не абяцаем, што выканаем любое даручэнне. Выконваем ТОЛЬКІ адэкватныя даручэнні!!!


  • У форме ніжэй Вы можаце апісаць Ваша даручэнне, мы яго разгледзім і разлічым кошт.

Апішыце Ваша даручэнне

Даверце нам Ваша даручэнне - і мы пастараемся максімальна эфектыўна яго выканаць!